Спіс кіраўнікоў Беларусі
Гісторыя беларускай дзяржаўнасці пачынаецца з Полацкага княства. З 13 стагоддзя землі сучаснай Беларусі былі асноўнай часткай Вялікага Княства Літоўскага, якое пазней разам з Польшчай склала Рэч Паспалітую. У канцы 18 стагоддзя Беларусь разам з Літвой сфарміравалі Паўночна-Заходні край Расійскай Імперыі. У пачатку 20-га стагоддзя пад нямецкай акупацыяй год праіснавала Беларуская Народная Рэспубліка, а ў 1919 была абвешчана Савецкая Сацыялістычная Рэспубліка Беларусь, якая ў 1922 стала часткай СССР — Беларускай ССР. У 1991 годзе Беларусь канчаткова здабыла незалежнасць.